на галоўную   на галоўную
     
старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8   новы карпаратыўны сеціўны весьнік з карцінкамі студыі двойчы дызайну «Адліга»
20 10 2012 w.m.

МЯСТЭЧКА G...


Як мы вокладку намалявалі, дык і выйшла новая кніга прозы вядомага барда і літаратара Віктара Шалкевіча, «Мястэчка G... ...і ваколіцы...» у якую ўвайшлі дзевятнаццаць апавяданняў і п'еса.



Віктар Шалкевіч. Мястэчка G... ...і ваколіцы...


Мястэчка G
Мястэчка было маленькае, бруднае і беднае, стаяла на рацэ, якая спрадвеку цякла ў Балтыйскае мора. Мора было далёка, а як выглядала - чорт яго ведае - ніхто не ўяўляў і не бачыў... Можа, дзяды і прадзеды калісь...

Пра раку спяваліся розныя інтымна-лірычныя і ваенна-патрыятычныя песні, у якіх яна абвяшчалася ледзь што не фарпостам усходняй візантыйскай цывілізацыі, Кронанам і Барысфенам, крыніцай ісцінна-сапраўднай Веры і Бацькам усіх людзей, жывучых на яе левым і правым берагах, хаця якраз бацьку яна меней за ўсё прыпамінала, была рака не вельмі вялікая, нячысценькая, у некаторых месцах, дзе з іржавых трубаў у яе ўліваліся падазронага колеру вадкасці, увогуле нагадвалі падручнік па хіміі для сёмага класа, а ўлетку, калі мялела, усялякая адважная варона каб схацела, то перайшла б яе пехатою... А калісьці, кажуць, па ёй сунуліся цяжкія віціны ці лайбы з таварамі аж у міфічную Усходнюю Прусію, альбо з самога Кіева даплывалі да тутэйшага замка на горцы чаўны з рознымі легендарнымі рускімі князямі і цівунамі..."



 
 
< папярэдняя навіна на галоўную наступная навіна >
 
 
на галоўную

Дарагая рэдакцыя:
студыя «Адліга», 1998–2014, ©  Мёнск. Пі-яр вітаецца.
  на галоўную   Студия дизайна, рекламы и дизайна Adliga (Адлига 100 дизайн).
Since 1998 и хоть бы хны. Минский офис: пр-т Независимости 37А, 220005, Минск. Тело-факс: (+ 375 17) 286-30-39. Мыльце: adliga.a@gmail.com. Интернет-магазин адлиговских дизайнов и предметов почитания: AaaOoo.by. Кофе, переговоры: шоЎрум. Мы по-прежнему есть на facebook и vkontakte. Мы были на livejournal, twitter, и plus.google, но потом забили, т.к. там нечего ловить.
  AaaOoo.by